выбары Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
05.08.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 5 жніўня 2024 года

 
У мінулы перыяд (1-4 жніўня) на Дняпры ў г.п.Лоеў узровень вады апусціўся ніжэй адзнакі, лімітуецца суднаходства. 
Па стане на 5 жніўня на рэках назіраецца ў асноўным спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-13 см. 
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту назіраюцца на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.п.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы ў г.Слаўгарад, г.Крычаў і г.Гомель. 
Ўзроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму на прытоку Нёмана рацэ Рось у в.Студзянец і прытоку Бярэзіны рацэ Бобр у в.Куты.
Тэмпература вады складае ў рэках ад 14°C да 23°C, у вадаёмах ад 20°C да 22°C.
У бліжэйшую пяцідзёнку істотных змен ва ўзроўні і тэрмічным рэжымах рэк не чакаецца.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова 
 

Спецыялізаваныя сайты