Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
05.03.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 5 сакавіка 2024 года

У мінулыя суткі ачысціліся ад ледзяных утварэнняў Сож у г.Крычаў і яго прыток рака Іпуть у г.Добруш.
Па стане на 5 сакавіка ледастаў з закраінамі захоўваецца толькі на Заходняй Дзвіне ў г.п.Сураж. На вадасховішчах Чыгірынскае, Заслаўскае, Вілейскае, азёрах Нарач, Лукомскае і Дрывяты адзначаецца ледастаў, ледастаў з палонкамі, закраінамі і разводдзямі, выходзіць на лёд нельга.
Рост узроўняў вады адбываецца на Дняпры з інтэнсіўнасцю 1-9 см за суткі, на астатніх рэках назіраюцца ваганні ўзроўняў вады. На большасці рэк вада знаходзіцца на пойме.
Узроўні вады перавышаюць небяспечныя высокія адзнакі на Прыпяці ў в.Чэрнічы, г.Петрыкаў, яе прытоках рэках Пціч у в.Першая Слабодка, Случ у аг.Ленін, Цна ў аг.Дзятлавічы, на прытоку Нёмана рацэ Шчара ля г.Слонім і прытоку Сожа рацэ Проня ля в.Ляцягі.
Узровень вады блізкі да небяспечнай адзнакі на Прыпяці ў г.Мазыр, да яе дасягнення засталося 8 см, тут назіраецца спад узроўню вады з інтэнсіўнасцю 1 см за суткі.
Па дадзеных МНС адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у большасці раёнаў Гомельскай і Магілёўскай абласцей, асобных раёнах Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцей.
У бліжэйшыя дні, у сувязі з адмоўнымі начнымі тэмпературамі паветра, на рэках будзе пераважаць спад узроўняў вады.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў