Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
05.07.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 5 ліпеня 2024 года

У мінулы перыяд (29 чэрвеня - 4 ліпеня) на большасці рэк назіраўся рост узроўняў вады, абумоўлены выпадзеннем ападкаў, у выніку чаго на прытоку Бярэзіны рацэ Бобр у в.Куты вада зноў выйшла на пойму, а на Дняпры ў г.Жлобін узровень вады падняўся вышэй за адзнаку, лімітуючых суднаходства. 
Па стане на 5 ліпеня на рэках пераважае рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю да 10 см за суткі. Узроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму на прытоку Нёмана рацэ Рось у в.Студзянец і прытоку Бярэзіны рацэ Бобр у в.Куты.  
На Нёмане ў г.Гродна і Бярэзіне ў г.Бабруйск узроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак лімітуючых суднаходства. 
Тэмпература вады складае ў рэках ад 14°C да 25°C, у вадаёмах ад 19°C да 25°C.
У найбліжэйшыя дні на рэках будуць адзначацца ваганні ўзроўняў вады.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў