Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
05.04.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 5 красавіка 2024 года

Па стане на 5 красавіка на рэках назіраюцца ваганні ўзроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-43 см за суткі.
На большасці рэк басейнаў Дняпра, Сожа і Прыпяці, а таксама на асобных участках рэк басейнаў Нёмана і Бярэзіны вада знаходзіцца на пойме.
На Прыпяці ў г.Петрыкаў ўзровень вады перавышае небяспечную высокую адзнаку на 27 см, тут назіраецца роўны ход ўзроўню вады.
Па дадзеных МНС адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у большасці раёнаў Гомельскай вобласці і ў асобных раёнах Магілёўскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.
Тэмпература вады складае ў рэках ад 4,3°C да 11°C, у вадаёмах ад 4,6°C да 9,6°C.
У найбліжэйшыя дні на рэках краіны будуць адзначацца ваганні ўзроўняў вады, тэмпература вады некалькі павысіцца.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў