выбары Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
04.10.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 4 кастрычнiка 2024 года

Па стане на 4 кастрычніка на рэках краіны назіраецца рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-9 см за суткі, абумоўлены выпадзеннем ападкаў.
На Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і ў г.п.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы ў г.Слаўгарад, г.Крычаў і г.Гомель узроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак лімітуючых суднаходства.
Тэмпература вады складае ў рэках ад 9°C да 15°C, у вадаёмах ад 12°C да 15°C. У бліжэйшыя дні на большасці рэк краіны рост узроўняў вады захаваецца, тэмпература вады будзе паніжацца.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты