31.01.2025
Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 31 студзеня 2025 года

Па стане на 31 студзеня на водных аб'ектах краіны ледзяныя ўтварэнні адсутнічаюць.
На рэках басейнаў Заходняй Дзвіны, Нёмана, Дняпра і Прыпяці адзначаюцца ваганні ўзроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-15 см, на рэках басейнаў Віліі, Бярэзіны і Сожа назіраецца нязначны спад узроўняў вады і роўны іх ход.
На Нёмане ў г.Гродна і Бярэзіне ў г.Бабруйск узроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, лімітуючых суднаходства.
Тэмпература вады складае ў рэках ад 0,3°C да 5,9°C, у вадаёмах – ад 0,7°C да 2,6 ° C.
У бліжэйшую пяцідзёнку халоднае надвор'е будзе спрыяць паніжэнню тэмпературы вады і з'яўленню на рэках і вадаёмах ледзяных утварэнняў. На рэках будуць назірацца ваганні ўзроўняў вады з тэндэнцыяй да паніжэння.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання