Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
31.01.2023

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 31 студзеня 2023 года

 
Па стане на 31 студзеня на Заходняй Дзвіне ў г. п. Сураж і аг. Ула, Дняпры на ўчастку Магілёў – Жлобін, Бярэзіне на ўчастку Бабруйск – Светлагорск, Сожы ў г.крычаў і некаторых іх прытоках назіраецца ледастаў з палонкамі і разводдзямі, адзначаецца вада на лёдзе. На азёрах і вадасховішчах назіраецца ледастаў і ледастаў няпоўны таўшчынёй ад 12 см да 20 см, аднак лёд мае друзлую неаднастайную структуру. Пры руху па лёдзе варта выконваць тэхніку бяспекі!
На Дняпры на ўчастку Жлобін – Лоеў, Бярэзіне ў г.Беразіно, Сожы ў г. Гомель, Прыпяці ў г. Пінск (мост Любанскі) назіраецца нязначны (1-5 см за суткі) рост узроўняў вады. На астатніх рэках адзначаецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю ў асноўным 1-22 см і роўны іх ход. На большасці рэк вада знаходзіцца на пойме.
Ўзроўні вады перавышаюць небяспечныя высокія адзнакі на Бярэзіне ў г.Бабруйск на 12 см, прытоку Сожа рацэ Проня ў в. Палятухі на 26 см, Прыпяці ў г. Петрыкаў на 1 см і яе прытоку рацэ Пціч у в. Першая Слабодка на 7 см. узровень вады блізкі да небяспечнай высокай адзнакі на прытоку Прыпяці рацэ Случ у аг. Ленін. 
У асобных раёнах Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей назіраюцца затапленні рачнымі водамі.
У бліжэйшыя дні на рэках краіны будуць адзначацца ваганні узроўняў вады з тэндэнцыяй да іх павышэння, у лядовай абстаноўцы істотных змяненняў не чакаецца.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў