Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
31.05.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 31 мая 2024 года

У мінулы перыяд (25-30 мая) на рэках захоўваўся спад узроўняў вады, на Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад ўзроўні вады апусціліся ніжэй небяспечных нізкіх адзнак.
Па стане на 31 мая на рэках краіны адбываецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-17 см за суткі, толькі на Заходняй Дзвіне ў г.Полацк, Нёмане ў г.Гродна, Віліі ў аг.Сцешыцы і асобных прытоках Заходняга Буга назіраецца нязначны рост узроўняў вады. Ўзроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму на Дняпры ў г.п.Лоеў, прытоку Сожа рацэ Іпуць у г.Добруш і прытоку Прыпяці рацэ Пціч у в.Першая Слабодка.
На Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад ўзроўні вады знаходзяцца ніжэй небяспечных нізкіх адзнак для суднаходства.
Тэмпература вады павысілася і складае ў рэках ад 13°C да 22°C, у вадаёмах ад 19°C да 23°C.
У бліжэйшую пяцідзёнку на большасці рэк будзе працягвацца спад узроўняў вады, у выніку чаго на Бярэзіне ў г.Бабруйск ўзровень вады апусціцца ніжэй за адзнаку лімітуючай суднаходства.


Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў