выбары Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
30.08.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 30 жніўня 2024 года

Па стане на 30 жніўня на рэках захоўваюцца ваганні ўзроўняў вады, інтэнсіўнасць іх складае 1-11 см за суткі. 
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту назіраюцца на Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г. Магілёў, г. Жлобін, г. Рэчыца і г. п. Лоеў, Бярэзіне ў г. Бабруйск і г. Светлагорск, Сожы ў г. Слаўгарад, г. крычаў і г. Гомель. 
Ўзроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму на прытоку Нёмана рацэ Рось у В. Студзянец, Віліі ў аг. Сцешыцы і прытоку Бярэзіны рацэ Бобр ля в. Куты.
Тэмпература вады складае ў рэках ад 15°C да 25°C, у вадаёмах ад 22°C да 24°C.
У бліжэйшыя дні на большасці рэк будзе назірацца спад узроўняў вады, тэмпература вады істотна не зменіцца. 


Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты