Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
30.07.2021

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 30 ліпеня 2021 года

Па стане на 30 ліпеня на Заходняй Дзвіне, Віліі, Бярэзіне у г.Беразіно, Прыпяці ў г.Петрыкаў, асобных іх прытоках і прытоках Нёмана назіраецца нязначны (1-7 см за суткі) рост узроўняў вады, абумоўлены выпадзеннем ападкаў. На астатніх участках названых вышэй рэк, а таксама на Нёмане, Заходнім Бугу, Дняпры і Сожы адзначаецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-7 см.
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту назіраюцца на суднаходных участках Заходняй Дзвіны, Нёмана, Дняпра, Бярэзіны і Сожа.
Тэмпература вады складае ў рэках 16-25ºС, вадаёмах 23-25ºС.
У найбліжэйшую пяцідзёнку на рэках краіны будуць адзначацца ваганні ўзроўняў вады, тэмпература вады ў рэках і вадаёмах істотна не зменіцца.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў