Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
30.04.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 30 красавіка 2024 года

Па стане на 30 красавіка рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-8 см за суткі назіраецца на Бярэзіне, Нёмане ў г.Стоўбцы, Дняпры на ўчастку Рэчыца – Лоеў, Сожы ў г.Слаўгарад і некаторых малых рэках. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Заходняй Дзвіне, Віліі і Прыпяці адзначаецца спад узроўняў вады і роўны іх ход. 
На большасці рэк краіны вада знаходзіцца на пойме.
На Дняпры ў г.Жлобін, прытоку Сожа рацэ Проня ў в.Палятухі, Прыпяці ў г.Петрыкаў і яе прытоку рацэ Пціч у в.Першая Слабодка ўзроўні вады перавышаюць небяспечныя высокія адзнакі. Ўзроўні вады блізкія да небяспечных высокіх адзнак на прытоку Дняпра рацэ Друць у В.Гарадзішча, Прыпяці ў в.Чэрнічы, яе прытоках рэках Случ у аг.Ленін і Цна ў в.Дзятлавічы.
Па дадзеных МНС адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у шэрагу раёнаў Гомельскай вобласці, а таксама ў асобных раёнах Брэсцкай і Магілёўскай абласцей.
Тэмпература вады складае ў рэках ад 8,0°C да 16°C, у вадаёмах ад 9,2°C да 14°C.
У найбліжэйшыя дні на рэках будуць адзначацца ваганні ўзроўняў вады з тэндэнцыяй да паніжэння, тэмпература вады павысіцца.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў