Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
03.05.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 3 мая 2024 года

У мінулыя суткі ў гідралагічным становішчы істотных змен не адбылося. У цяперашні час захоўваецца рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-6 см за суткі на Дняпры на ўчастку Рэчыца – Лоеў, Бярэзіне на ўчастку Беразіно – Светлагорск, Нёмане ў г.Стоўбцы і некаторых малых рэках. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Заходняй Дзвіне, Віліі, Сожы і Прыпяці адзначаецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю да 38 см.
На большасці рэк краіны вада знаходзіцца на пойме.
На Дняпры ў г.Жлобін, прытоку Сожа рацэ Проня ў в.Палятухі, Прыпяці ў г.Петрыкаў і яе прытоку рацэ Пціч у в.Першая Слабодка ўзроўні вады перавышаюць небяспечныя высокія адзнакі. Ўзроўні вады блізкія да небяспечных высокіх адзнак на Прыпяці ў в.Чэрнічы і яе прытоку рацэ Случ у аг.Ленін.
Па дадзеных МНС адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у шэрагу раёнаў Гомельскай вобласці, а таксама ў асобных раёнах Брэсцкай і Магілёўскай абласцей.
Тэмпература вады складае ў рэках ад 9,2°C да 19°C, у вадаёмах ад 12°C да 18°C.
У бліжэйшыя дні на рэках будзе пераважаць спад узроўняў вады, у выніку чаго на Прыпяці ў г.Петрыкаў ўзровень вады апусціцца ніжэй небяспечнай высокай адзнакі.
 
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязковая

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў