03.04.2024
Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 3 красавіка 2024 года
Па стане на 3 красавіка рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-15 см назіраецца на Віліі, большым працягу Нёмана і яго прытоках, Дняпры на ўчастку Орша – Жлобін, Прыпяці ў г.Пінск і г.Петрыкаў, а таксама на яе прытоках. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Заходняй Дзвіне, Бярэзіне і Сожы адзначаецца нязначны спад узроўняў вады. На большасці рэк басейнаў Дняпра, Сожа і Прыпяці, а таксама на асобных участках рэк басейнаў Нёмана і Бярэзіны вада знаходзіцца на пойме.
Петрыкаў ўзровень вады перавышае небяспечную высокую адзнаку на 27 см, тут назіраецца рост узроўню вады з інтэнсіўнасцю 1 см за суткі.
Па дадзеных МНС адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у большасці раёнаў Гомельскай вобласці і ў асобных раёнах Магілёўскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.
Тэмпература вады ў рэках знаходзіцца ў межах ад 4,7°C да 14°C, у вадаёмах – ад 6,8°C да 11°C.
У бліжэйшыя дні на большасці рэк краіны будзе адбывацца рост узроўняў вады, абумоўлены выпадзеннем ападкаў.
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання