Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
29.03.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 29 сакавіка 2024 года

Па стане на 29 сакавіка рост узроўняў вады назіраецца на Заходняй Дзвіне, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў і Сожы на ўчастку Крычаў – Слаўгарад з інтэнсіўнасцю 1-12 см за суткі. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Віліі, Бярэзіне і Прыпяці назіраецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-6 см. На большасці рэк басейнаў Дняпра, Сожа і Прыпяці, а таксама на асобных участках рэк басейнаў Нёмана і Бярэзіны вада знаходзіцца на пойме.
Ўзроўні вады перавышаюць небяспечныя высокія адзнакі на Прыпяці ў в.Чэрнічы на 2 см, тут назіраецца роўны ход ўзроўню вады і ў г.Петрыкаў на 28 см, тут адбываецца спад ўзроўню вады з інтэнсіўнасцю 1 см за суткі.
Па дадзеных МНС адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у большасці раёнаў Гомельскай вобласці і ў асобных раёнах Магілёўскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.
У найбліжэйшыя дні на рэках будуць адзначацца ваганні ўзроўняў вады.



Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў