Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
29.04.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 29 красавіка 2024 года

У мінулы перыяд (27-28 красавіка) на Дняпры ў г.Жлобін узровень вады перавысіў небяспечную высокую адзнаку. 
Па стане на 29 красавіка рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю да 23 см за суткі назіраецца на Бярэзіне, Сожы, Дняпры на ўчастку Жлобін – Лоеў, Прыпяці на ўчастку Мазыр – Нароўля, Нёмане на ўчастку Масты – Гродна і ля г.Стоўбцы. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Заходняй Дзвіне і Віліі адзначаецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-24 см. 
Вада знаходзіцца на пойме на большасці рэк басейнаў Дняпра, Сожа і Прыпяці, а таксама на асобных участках рэк басейнаў Нёмана, Віліі і Бярэзіны.
На Дняпры ў г. Жлобін, прытоку Сожа рацэ Проня ў в.Палятухі, Прыпяці ў г. Петрыкаў і яе прытоку рацэ Пціч у в.Першая Слабодка ўзроўні вады перавышаюць небяспечныя высокія адзнакі. Ўзроўні вады блізкія да небяспечных высокіх адзнак на прытоку Дняпра рацэ Друць у в.Гарадзішча, Прыпяці ў в. Чэрнічы, яе прытоках рэках Случ у аг. Ленін і Цна ў в. Дзятлавічы.
Па дадзеных МНС адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у шэрагу раёнаў Гомельскай вобласці, а таксама ў асобных раёнах Брэсцкай і Магілёўскай абласцей.
Тэмпература вады павысілася і складае ў рэках ад 7,2°C да 15°C, у вадаёмах ад 9,0°C да 14°C.
У найбліжэйшыя дні ваганні ўзроўняў вады на рэках захаваюцца, тэмпература вады будзе павышацца.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў