Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
28.03.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 28 сакавіка 2024 года

Па стане на 28 сакавіка рост узроўняў вады назіраецца на Заходняй Дзвіне ў г.п. Сураж і на ўчастку Ула – Полацк, Дняпры ў г. Магілёў, Сожы на ўчастку крычаў – Слаўгарад з сутачнай інтэнсіўнасцю да 21 см. на астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Віліі, Бярэзіне і Прыпяці назіраецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-5 см, на Нёмане – да 19 см за суткі. На большасці рэк басейнаў Дняпра, Сожа і Прыпяці, а таксама на асобных участках рэк басейнаў Нёмана і Бярэзіны вада знаходзіцца на пойме.
На Прыпяці ў в.Чэрнічы і г.Петрыкаў ўзроўні вады перавышаюць небяспечныя высокія адзнакі на 2 см і 29 см адпаведна.
Па дадзеных МНС адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у большасці раёнаў Гомельскай вобласці і ў асобных раёнах Магілёўскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.
У бліжэйшыя дні на Заходняй Дзвіне, у вярхоўях Дняпра і Сожа рост узроўняў вады захаваецца, аднак інтэнсіўнасць яго паменшыцца, на астатніх рэках краіны будзе пераважаць спад узроўняў вады.


Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў