Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
27.03.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 27 сакавіка 2024 года

Па стане на 27 сакавіка на Заходняй Дзвіне, Дняпры на ўчастку Орша-Магілёў, Сожы на ўчастку Крычаў – Слаўгарад захоўваецца рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю да 34 см. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Віліі, Нёмане, Бярэзіне і Прыпяці назіраецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-5 см. на большасці рэк басейнаў Дняпра, Сожа і Прыпяці, а таксама на асобных участках рэк басейнаў Нёмана і Бярэзіны вада знаходзіцца на пойме.
На Прыпяці ў в.Чэрнічы і г.Петрыкаў ўзроўні вады перавышаюць небяспечныя высокія адзнакі на 3 см і 30 см адпаведна.
Па дадзеных МНС адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у большасці раёнаў Гомельскай вобласці і ў асобных раёнах Магілёўскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.
У бліжэйшыя дні на рэках краіны паказаная вышэй гідралагічная абстаноўка захаваецца.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў