Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
26.01.2023

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 26 студзеня 2023 года

 У мінулыя суткі ускрылася Бярэзіна ў раёне г. Беразіно.
Па стане на 26 студзеня ледастаў з палонкамі, разводдзямі і закраінамі назіраецца на Заходняй Дзвіне каля г.п. Сураж і аг. Ула, Дняпры на ўчастку Магілёў - Жлобін, Бярэзіне на ўчастку Бабруйск - Светлагорск, Сожы на ўчастку Крычаў - Слаўгарад і некаторых іх прытоках. На азёрах і вадасховішчах адзначаецца ледастаў і ледастаў няпоўны. Перамяшчацца па лёдзе небяспечна!
На Нёмане і Сожы адбываецца невялікі (1-13 см за суткі) рост узроўняў вады, на астатніх рэках адзначаюцца ваганні ўзроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю ў асноўным 1-17 см. На большасці рэк вада знаходзіцца на пойме.
Узроўні вады перавышаюць небяспечныя высокія адзнакі на прытоку Дняпра рацэ Друць каля в. Гарадзішча на 5 см, Бярэзіне каля г. Бабруйск на 9 см, прытоку Сожа рацэ Проня каля в. Ляцягі на 66 см, Прыпяці каля г. Петрыкаў на 2 см і яе прытоку рацэ Пціч каля в. Першая Слабодка на 6 см. Узровень вады блізкі да небяспечнай высокай адзнакі на прытоку Прыпяці рацэ Случ у аг. Ленін, да яе дасягнення застаўся 1 см, тут адзначаецца роўны ход узроўню вады.
У асобных раёнах Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей назіраюцца затапленні рачнымі водамі.
У бліжэйшыя суткі названая вышэй гідралагічная сітуацыя істотна не зменіцца.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў