Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
26.03.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 26 сакавіка 2024 года

У мінулыя суткі цалкам ачысціліся ад ледзяных утварэнняў Заходняя Дзвіна ў г.п. Сураж і возера Лукомскае.
Па стане на 26 сакавіка на Заходняй Дзвіне, у вярхоўях Дняпра і Сожа захоўваецца рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю да 43 см. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Віліі, Нёмане, Бярэзіне і Прыпяці назіраецца спад (1-8 см за грукі) узроўняў вады і роўны іх ход. На большасці рэк басейнаў Дняпра, Сожа і Прыпяці, а таксама на асобных участках рэк басейнаў Нёмана і Бярэзіны вада знаходзіцца на пойме.
На Прыпяці ў в.Чэрнічы і г.Петрыкаў ўзроўні вады перавышаюць небяспечныя высокія адзнакі на 4 см і 31 см адпаведна.
Па дадзеных МНС адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у большасці раёнаў Гомельскай вобласці і ў асобных раёнах Магілёўскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.
У найбліжэйшыя дні на рэках краіны ўказаны вышэй узроўневы рэжым істотна не зменіцца.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў