У мінулы перыяд (21-25 мая) на рэках адзначаўся ў асноўным рост узроўняў вады, у выніку чаго на Дняпры ў г.Магілёў і Бярэзіне ў г.Светлагорск палепшыліся ўмовы для працы рачнога транспарту.
Па стане на 26 мая на Прыпяці, Віліі, Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск і г.Верхнядзвінск, іх прытоках, а таксама на Нёмане на ўчастку Стоўбцы–Беліца, Дняпры на ўчастку Жлобін–Рэчыца, Бярэзіне на ўчастку Барысаў–Беразіно, Сожы ў г.Слаўгарад, г.Гомель, асобных іх прытоках і на некаторых прытоках Заходняга Буга назіраецца рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю да 35 см. На астатнім працягу названых вышэй рэк адзначаецца спад узроўняў вады з 1-19 см за суткі.
На Нёмане ў г.Гродна і Бярэзіне ў г.Бабруйск узроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, лімітуючых суднаходства.
Тэмпература вады ў рэках знаходзіцца ў межах ад 11°C да 18°C, у вадаёмах ад 12°C да 16°C.
Да канца гэтага тыдня на большасці рэк рост узроўняў вады захаваецца.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies