Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
26.07.2021

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 26 ліпеня 2021 года

У мінулы перыяд (21-25 ліпеня) на рэках краіны адзначаўся спад узроўняў вады, у выніку чаго на прытоку Заходняга Буга рацэ Лясная ў г.Камянец вада ўвайшла ў рэчышча.
Па стане на 26 ліпеня на рэках амаль паўсюдна захоўваецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-9 см.
На суднаходных участках Заходняй Дзвіны, Нёмана, Дняпра, Бярэзіны і Сожа ўзроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, якія лімітуюць суднаходства.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах знаходзіцца ў межах
ад 16ºС да 25ºС.
У бліжэйшую пяцідзёнку на большасці рэк спад узроўняў вады захаваецца, тэмпература вады ў рэках і вадаёмах некалькі падвысіцца.

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў