25.11.2024
Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 25 лістапада 2024 года
У мінулы перыяд (21-24 лістапада) на рэках краіны пераважаў рост узроўняў вады, у выніку чаго на Бярэзіне каля г. Светлагорск палепшыліся ўмовы для працы рачнога транспарту. Паніжэнне тэмпературы паветра спрыяла з'яўленню на асобных малых рэках першасных ледзяных утварэнняў у выглядзе сала і забярэгаў.
Па стане на 25 лістапада на рэках назіраюцца ваганні ўзроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю ў асноўным 1-11 см за суткі, на Заходняй Дзвіне да 41 см за суткі.
На Нёмане ў г.Гродна, Бярэзіне ў г.Бабруйск, Сожы ў г.Слаўгарад, Дняпры ў г. Магілёў ўзроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, якія лімітуюць суднаходства.
Тэмпература вады панізілася і складае ў рэках ад 0°С да 3,9°С, у вадаёмах ад 0,2°С да 3,4°С.
У бліжэйшыя дні на рэках будуць назірацца ваганні ўзроўняў вады з тэндэнцыяй да павышэння, на Сожы ў г.Слаўгарад ўзровень вады перавысіць небяспечную нізкую адзнаку, тэмпература вады будзе паніжацца.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання