Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
25.04.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 25 красавіка 2024 года

Па стане на 25 красавіка амаль паўсюдна на рэках назіраецца рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю да 38 см за суткі, толькі на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск і Дняпры на ўчастку Орша – Магілёў адзначаецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-19 см.
Вада знаходзіцца на пойме на большасці рэк басейнаў Дняпра, Сожа і Прыпяці, а таксама на асобных участках рэк басейнаў Нёмана, Віліі і Бярэзіны.
На Прыпяці ў г.Петрыкаў узровень вады на 15 см перавышае небяспечную высокую адзнаку, тут адзначаецца роўны ход узроўню вады. Узроўні вады блізкі да небяспечных высокіх адзнак на Дняпры ў г.Жлобін, прытоку Сожа рацэ Проня ў в.Лецягі, на прытоках Прыпяці рэках Случ у аг.Ленін, Цна ў в.Дзятлавічы і Пціч у в.Першая Слабодка.
Па дадзеных МНС адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у шэрагу раёнаў Гомельскай вобласці, а таксама ў асобных раёнах Брэсцкай і Магілёўскай абласцей.
Тэмпература вады складае ў рэках ад 4,3°C да 11°C, у вадаёмах ад 6,5°C да 9,6°C.
У бліжэйшыя суткі паказаная вышэй гідралагічная абстаноўка істотна не зменіцца.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў