Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
23.04.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 23 красавіка 2024 года

Па стане на 23 красавіка рост узроўняў вады назіраецца ў басейнах Заходняй Дзвіны і Дняпра з інтэнсіўнасцю да 70 см за суткі, у басейнах Віліі, Бярэзіны і Сожа з інтэнсіўнасцю да 25 см за суткі. У басейнах Нёмана і Прыпяці адзначаюцца невялікія ваганні ўзроўняў вады.
Вада знаходзіцца на пойме на большасці рэк басейнаў Дняпра, Сожа і Прыпяці, а таксама на асобных участках рэк басейнаў Нёмана і Віліі.
На Прыпяці ў г.Петрыкаў ўзровень вады на 17 см перавышае небяспечную высокую адзнаку, тут адзначаецца спад ўзроўню вады з інтэнсіўнасцю 1 см за суткі.
Па дадзеных МНС адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у шэрагу раёнаў Гомельскай вобласці і ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці.
Тэмпература вады панізілася і складае ў рэках ад 2,3°C да 11°C, у вадаёмах ад 5,9°C да 10°C.
У бліжэйшыя дні на рэках будзе пераважаць рост узроўняў вады, на асобных участках рэк басейнаў Нёмана, Дняпра, Бярэзіны і Сожа вада выйдзе на пойму. На прытоку Сожа рацэ Проня ў в.Палятухі ўзровень вады наблізіцца да небяспечнай высокай адзнакі.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў