Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
21.03.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 21 сакавіка 2024 года

У мінулыя суткі на прытоку Прыпяці рацэ Пціч у д.Першая Слабодка ўзровень вады апусціўся ніжэй небяспечнай высокай адзнакі.
Па стане на 21 сакавіка на Заходняй Дзвіне, у вярхоўях Дняпра і Сожа, а таксама на іх прытоках адзначаецца рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю да 34 см, на астатніх рэках назіраецца нязначны спад узроўняў вады і роўны іх ход. На большасці рэк вада знаходзіцца на пойме.
Ўзроўні вады перавышаюць небяспечныя высокія адзнакі на Прыпяці ў в.Чэрнічы і г.Петрыкаў.
Па дадзеных МНС адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у большасці раёнаў Гомельскай вобласці і ў асобных раёнах Магілёўскай, Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей.
На азёрах Нарач, Лукомскае і Дрывяты ў ледзяным покрыве працягваюць павялічвацца прасторы з адкрытай воднай паверхняй.
У бліжэйшыя дні на рэках басейнаў Заходняй Дзвіны, Дняпра і Сожа будзе пераважаць рост узроўняў вады, на астатніх рэках захаваецца спад узроўняў вады.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў