Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
21.11.2022

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 21 лістапада 2022 года

У мінулы перыяд (16-20 лістапада), у сувязі з усталяваным халодным надвор'ем, адбывалася паніжэнне тэмпературы вады і да канца мінулага тыдня на асобных участках рэк з'явіліся ледзяныя ўтварэнні ў выглядзе сала, сняжуры і заберагаў.

Па стане на 21 лістапада ледзяныя ўтварэнні адзначаюцца на Заходняй Дзвіне ля г.п.Сураж, большасці яе прытокаў, Віліі ля аг.Міхалішкі, Сожы ў г.Крычаў, некаторых яго прытоках, а таксама на асобных прытоках Заходняга Буга, Дняпра і Прыпяці. На азёрах Нарач і Чырвонае назіраюцца забярэгі.

На большасці рэк адзначаецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-6 см. На Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў і г.Жлобін, Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад узроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, лімітуючых суднаходства.

На прытоку Прыпяці рацэ Случ ля аг.Ленін узровень вады перавышае адзнаку выхаду вады на пойму.


У бліжэйшыя дні на рэках будуць назірацца ваганні ўзроўняў вады, у лядовай абстаноўцы істотных змяненняў не чакаецца.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў