Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
20.09.2022

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 20 верасня 2022 года

У мінулы перыяд (16-19 верасня) на рэках пераважаў рост узроўняў вады, у выніку чаго на Прыпяці ў в.Чэрнічы і г.Мазыр палепшыліся ўмовы для працы рачнога транспарту.
У цяперашні час на большасці рэк краіны назіраецца павышэнне узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю да 17 см.
На прытоку Нёмана рацэ Рось каля в.Студзянец узровень вады дасягае адзнакі выхаду вады на пойму.
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту захоўваюцца на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г. Жлобін, г.Рэчыца і г.п.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель.
Тэмпература вады складае ў рэках 9,3-15°С, вадаёмах 12-16°С.
У бліжэйшую пяцідзёнку на рэках будзе пераважаць рост узроўняў вады, у выніку чаго на Бярэзіне ў г.Светлагорск палепшацца ўмовы для працы рачнога транспарту.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў