Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
20.01.2021

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 20 студзеня 2021 года

У мінулы перыяд (16-19 студзеня) марознае надвор'е спрыяла ўсталяванню ледаставу і нарастанню таўшчыні лёду на водных аб'ектах краіны.
Па стане на 20 студзеня на рэках басейнаў Заходняй Дзвіны, Дняпра, Бярэзіны, Сожа, Прыпяці, большасці рэк басейнаў Нёмана і Віліі назіраецца ледастаў таўшчынёй 5-21 см, месцамі ў ледзяным покрыве адзначаюцца палонкі.
На вадасховішчах Вілейскае, Чыгірынскае, Заслаўскае, Салігорскае, Чырвоная Слабада, азёрах Лукомскае, Дрывяты, Нарач і Чырвонае адзначаецца суцэльнае ледзяное покрыва, таўшчыня яго павялічылася і знаходзіцца ў межах ад 14 см да 24 см.
На рэках краіны амаль паўсюдна адбываецца рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-29 см за суткі.
У найбліжэйшыя дні прагназуемае павышэнне тэмпературы паветра абумовіць на водных аб'ектах краіны раставанне ледзянога покрыва і з'яўленне вады на лёдзе. Ва ўзроўненым рэжыме рэк будзе назірацца рост узроўняў вады.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў