выбары Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
20.05.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 20 мая 2024 года

У мінулыя суткі на Бярэзіне ў г. Светлагорск і прытоку Сожа рацэ Бесядзь у аг Свяцілавічы вада ўвайшла ў рэчышча.
Па стане на 20 мая на рэках краіны працягваецца паніжэнне ўзроўняў вады вясновай паводкі. Глыбіня затаплення пойменных зямель паменшылася і складае ў басейнах Дняпра да 176 см, Сожа да 74 см, Прыпяці да 62 см.
Паводле звестак МНС захоўваюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у Гомельскай вобласці.
На Нёмане ў г.Гродна ўзровень вады знаходзіцца ніжэй небяспечнай адзнакі для суднаходства.
Тэмпература вады павысілася і складае ў рэках ад 12°C да 19°C, у вадаёмах ад 16°C да 20 ° C.
У бліжэйшую пяцідзёнку на рэках будзе адзначацца ў асноўным спад узроўняў вады. На Сожы ў г.Гомель, Прыпяці ў г.Нароўля, яе прытоку рацэ Убарць ўзроўні вады апусцяцца ніжэй адзнак выхаду вады на пойму, а на Дняпры ў г.Магілёў значэнне ўзроўню вады наблізіцца да небяспечнай нізкай адзнакі, пры якой узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту. Тэмпература вады павысіцца.

Наступны выпуск гідралагічнага бюлетэня 24 мая

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты