Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
02.05.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 2 мая 2024 года

Па стане на 2 мая рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-7 см за суткі назіраецца на Дняпры на ўчастку Рэчыца – Лоеў, Бярэзіне на ўчастку Беразіно – Светлагорск, Нёмане ў г.Стоўбцы, Сожы ў г.Слаўгарад, Прыпяці ў г.Нароўля і некаторых малых рэках. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Заходняй Дзвіне і Віліі адзначаецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю да 50 см.
На большасці рэк краіны вада знаходзіцца на пойме.
На Дняпры ў г.Жлобін, прытоку Сожа рацэ Проня ў в.Палятухі, Прыпяці ў гПетрыкаў і яе прытоку рацэ Пціч у в.Першая Слабодка ўзроўні вады перавышаюць небяспечныя высокія адзнакі. Ўзроўні вады блізкія да небяспечных высокіх адзнак на прытоку Дняпра рацэ Друць у в.Гарадзішча, Прыпяці ў в.Чэрнічы, яе прытоках рэках Случ у аг.Ленін і Цна ў в.Дзятлавічы.
Па дадзеных МНС адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у шэрагу раёнаў Гомельскай вобласці, а таксама ў асобных раёнах Брэсцкай і Магілёўскай абласцей.
Тэмпература вады павысілася і складае ў рэках ад 9,4°C да 18°C, у вадаёмах ад 11°C да 15°C.
У бліжэйшыя дні на рэках будзе пераважаць спад узроўняў вады, у выніку чаго на Дняпры ў г.Жлобін ўзровень вады апусціцца ніжэй небяспечнай высокай адзнакі.
 
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязковая

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў