Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
19.03.2025

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 19 сакавіка 2025 года

У мінулыя суткі цалкам ачысціліся ад ледзяных утварэнняў прыток Заходняй Дзвіны рака Дрыса ля в.Дзярновічы, прыток Дняпра канал Іўня-Бонда ля в.Будка, азёры Дрывяты і Чырвонае.
Па стане на 19 сакавіка забярэгі захоўваюцца на прытоку Заходняга Буга рацэ Нараў ля в.Немержа, а на возеры Нарач ледзяныя палі прыціскае да берага.
На Дняпры, Бярэзіне і Сожы назіраецца рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-8 см, на Заходняй Дзвіне, Нёмане, Віліі і Прыпяці адзначаюцца ваганні ўзроўняў вады з інтэнсіўнасцю да 23 см за суткі.
У бліжэйшыя дні на асобных участках рэк будзе адбывацца рост узроўняў вады, ачысціцца ад ледзяных утварэнняў прыток Заходняга Буга рака Нараў у в.Немержа.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты