Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
19.02.2021

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 19 лютага 2021 года

Па стане на 19 лютага амаль паўсюдна на водных аб'ектах краіны назіраецца ледастаў, месцамі ў ледзяным покрыве адзначаюцца палонкі. 
На рэках адбываецца ў асноўным спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-16 см. На Дняпры ў г.Лоеў, прытоку Бярэзіны рацэ Свіслач каля в.Церабуты, прытоках Прыпяці рэках Случ у в.Ленін і Пціч у в.1-я Слабодка ўзроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму. 
У бліжэйшую пяцідзёнку, у сувязі з чаканым паслабленнем маразоў, на большай частцы тэрыторыі краіны будзе адбывацца раставанне лядовага і снежнага покрываў, у выніку чаго на рэках будзе назірацца ў асноўным рост узроўняў вады. На Віліі каля в.Сцешыцы і Прыпяці каля в.Чэрнічы ўзроўні вады перавысяць адзнаку выхаду вады на пойму. На водных аб'ектах краіны з'явіцца вада на лёдзе, структура лёду зменіцца.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў