Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
19.11.2021

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 19 лістапада 2021 года

У мінулы перыяд (16-18 лістапада) на Дняпры ў г.Рэчыца ўзровень вады апусціўся ніжэй адзнакі, пры якой узнікаюць цяжкасці ў рабоце рачнога транспарту.
Па стане на 19 лістапада на Заходняй Дзвіне, Нёмане на ўчастку Стоўбцы - Масты, Дняпры на ўчастку Магілёў - Рэчыца, Віліі ў в. Міхалішкі, Прыпяці ў г.Пінск і ў г.Мазыр, асобных іх прытоках назіраецца рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-4 см, на астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Бярэзіне і Сожы адзначаецца спад узроўняў вады і роўны іх ход.
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту назіраюцца на Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск, Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад.
Тэмпература вады складае ў вадаёмах 2,9-5,6ºС, у рэках басейнаў Заходняй Дзвіны, Дняпра і Сожа 1,2-3,8ºС, Нёмана, Віліі, Бярэзіны і Прыпяці 2,2-5,0ºС, Заходняга Буга 4,6 -6,0ºС.
У бліжэйшыя дні на рэках будзе пераважаць рост узроўняў вады, у выніку чаго на Дняпры ў г.Рэчыца і ў г.Лоеў палепшацца ўмовы для працы рачнога транспарту.


 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў