выбары Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
19.07.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 19 ліпеня 2024 года

Па стане на 19 ліпеня на рэках назіраюцца ваганні ўзроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-14 см. Узроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму на прытоку Нёмана рацэ Рось у в.Студзянец і прытоку Бярэзіны рацэ Бобр у в.Куты.  
На Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў і г.Жлобін, Бярэзіне ў г.Бабруйск, Сожы ў г.Слаўгарад узроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, лімітуючых суднаходства. 
Тэмпература вады істотна не змянілася і складае ў рэках ад 17°C да 28°C, у вадаёмах – ад 23°C да 26°C.
У найбліжэйшыя дні на рэках будуць назірацца невялікія ваганні ўзроўняў вады.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты