Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
18.04.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 18 красавіка 2024 года

Па стане на 18 красавіка рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-6 см за суткі назіраецца на Дняпры на ўчастку Жлобін – Лоеў, некаторых яго прытоках і асобных прытоках Заходняй Дзвіны. На астатнім працягу Дняпра, а таксама на Нёмане, Віліі, Бярэзіне, Сожы і Прыпяці адбываецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-20 см.
Вада знаходзіцца на пойме на большасці рэк басейнаў Дняпра, Сожа і Прыпяці, а таксама на асобных участках рэк басейна Нёмана.
На Прыпяці ў г.Петрыкаў ўзровень вады перавышае небяспечную высокую адзнаку на 23 см, тут адзначаецца роўны ход ўзроўню вады.
Па дадзеных МНС адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у шэрагу раёнаў Гомельскай вобласці і ў асобных раёнах Брэсцкай вобласці.
Тэмпература вады некалькі панізілася і складае ў рэках ад 4,2 ° C да 14°C, у вадаёмах ад 7,1°C да 11°C.
У бліжэйшыя дні на большасці рэк краіны будзе назірацца спад узроўняў вады, тэмпература вады істотна не зменіцца.


Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў