Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
20.12.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 20 снежня 2024 года

Па стане на 20 снежня на большасці рэк басейнаў Заходняй Дзвіны, Дняпра, Сожа, а таксама на асобных участках Бярэзіны адзначаюцца забярэгі і шугаход. На Заходняй Дзвіне ў г.п.Сураж, аг.Ула, асобных яе прытоках і прытоку Сожа рацэ Беседзь у аг.Свяцілавічы назіраецца ледастаў з палонкамі. На вадасховішчах Чыгірынскае, Заслаўскае, Чырвоная Слабада і возеры Чырвонае назіраецца тонкаяе ледзяное покрыва з палонкамі і закраінамі. 
На рэках краіны адзначаюцца ваганні ўзроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-34 см за суткі. 
У бліжэйшыя дні ваганні ўзроўняў вады на рэках захаваюцца, у лядовай абстаноўцы істотных змен не чакаецца.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты