У мінулы перыяд (13-14 мая) на рэках краіны адзначаўся спад узроўняў вады, у выніку чаго на Сожы ў г.Слаўгарад уровень вады апусціўся ніжэй адзнакі, лімітуючай суднаходства, а на Дняпры ў г.Жлобін дасягнуў яе.
Па стане на 15 мая спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-8 см за суткі назіраецца на Дняпры, Бярэзіне, Сожы, Прыпяці, большым працягу Заходняй Дзвіны, асобных участках Віліі і Нёмана.
На Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, Бярэзіне ў г.Бабруйск, г.Светлагорск і Сожы ў г.Слаўгарад назіраюцца неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах знаходзіцца ў межах ад 8,8°С да 14°С.
Да канца гэтага тыдня на рэках будуць назірацца ваганні ўзроўняў вады, на Сожы ў г.Крычаў узровень вады дасягне адзнакі, лімітуючай суднаходства.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies