Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
15.05.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 15 мая 2024 года

У мінулы перыяд (11-14 мая) на рэках адзначаўся спад узроўняў вады вясновай паводкі, у выніку чаго пойменныя землі часткова вызваліліся ад паводкавых вод, а на Нёмане ў г.Гродна значэнне ўзроўню вады апусцілася ніжэй небяспечнай нізкай адзнакі, пры якой узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту.
Па стане на 15 мая на рэках паўсюдна адбываецца спад узроўняў вады. Глыбіня затаплення пойменных зямель складае ў басейнах Дняпра да 204 см, Сожа да 95 см, Прыпяці да 76 см, Бярэзіны да 15 см.
Па дадзеных МНС захоўваюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у Гомельскай і Брэсцкай абласцях.
На Нёмане ў г.Гродна ўзровень вады знаходзіцца ніжэй небяспечнай адзнакі для суднаходства.
Тэмпература вады павысілася і складае ў рэках ад 8,6°C да 17°C, у вадаёмах ад 13°C да 16 °C.
У бліжэйшыя дні спад узроўняў вады на рэках захаваецца, у выніку чаго на Бярэзіне ў г.Беразіно, Сожы ў г.Слаўгарад і прытоку Прыпяці рацэ Сцвіга ў в.Кароцічы вада ўвойдзе ў рэчышча.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў