Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
15.02.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 15 лютага 2024 года

У мінулыя суткі ачысціліся ад ледзяных утварэнняў Нёман у г.Масты, Прыпяць у д.Чэрнічы і асобныя яе прытокі.
Па стане на 15 лютага на Дняпры, Сожы, большым працягу Заходняй Дзвіны і Бярэзіны адзначаецца ледастаў таўшчынёй ад 6 см да 29 см, аднак у ледзяным покрыве назіраюцца палонкі, паўсюдна адзначаецца вада на лёдзе, месцамі лёд пацямнеў. На вадасховішчах Чыгірынскае, Заслаўскае, Вілейскае, Салігорскае, Чырвоная Слабада, азёрах Нарач, Лукомскае, Дрывяты і Чырвонае адзначаецца ледзяное покрыва таўшчынёй ад 20 см да 29 см, уздоўж берагоў павялічваюцца прасторы з адкрытай воднай паверхняй, месцамі назіраецца вада на лёдзе, перасоўвацца па лёдзе небяспечна.
На большасці рэк назіраюцца ваганні узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-22 см, у басейнах Бярэзіны і Прыпяці адбываецца ў асноўным рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-5 см за суткі. На большасці рэк вада знаходзіцца на пойме.
На Прыпяці ў в.Чэрнічы, г.Петрыкаў, яе прытоках рэках Пціч у в.Першая Слабодка, Случ у аг.Ленін і Цна ў аг.Дзятлавічы ўзроўні вады перавышаюць небяспечныя высокія адзнакі. Ўзроўні вады блізкія да небяспечных адзнак на Нёмане ў г.Стоўбцы, яго прытоку рацэ Шчара ў г.Слонім і прытоку Прыпяці рацэ Убарць у в.Краснабярэжжа.
Па дадзеных МНС адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у большасці раёнаў Гомельскай вобласці, асобных раёнах Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях.
У бліжэйшыя дні на прытоку Нёмана рацэ Шчара ў г.Слонім ўзровень вады зноў дасягне небяспечнай высокай адзнакі. На рэках будуць адзначацца ваганні узроўняў вады, раставанне лёду і ачышчэнне рэчышчаў рэк ад ледзяных утварэнняў працягнуцца. 

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў