выбары Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
15.11.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 15 лістапада 2024 года

У мінулы перыяд (12-14 лістапада) на Сожы каля г.Гомель, Дняпры у г.Магілёў і г.Жлобін палепшыліся ўмовы для працы рачнога транспарта.
Па стане на 15 лістапада на рэках назіраюцца ваганні ўзроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-11 см за суткі.
На Нёмане ў г.Гродна, Дняпры каля г.Рэчыца, Бярэзіне каля г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы ў г.Слаўгарад ўзроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак якія лімітуюць суднаходства.
Тэмпература вады панізілася і складае ў рэках ад 2,4°С да 5,6°С, у вадаёмах ад 2,5°С да 4,9°С.
У бліжэйшую пяцідзёнку на большасці рэк будзе назірацца невялікі рост узроўняў вады, на Дняпры ў г.Рэчыца палепшацца ўмовы для работы рачнога транспарту, тэмпература вады будзе паніжацца.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты