Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
14.02.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 13 лютага 2024 года

У мінулыя суткі ачысціліся ад ледзяных утварэнняў Нёман у аг.Беліца, Прыпяць у г.Петрыкаў, а таксама некаторыя прытокі Віліі і Бярэзіны.
Па стане на 13 лютага ледастаў і ледастаў з палонкамі захоўваецца на Дняпры, Бярэзіне, Сожы, большым працягу Заходняй Дзвіны, асобных участках Віліі, паўсюдна адзначаецца вада на лёдзе. На вадасховішчах Чыгірынскае, Заслаўскае, Вілейскае, Салігорскае, Чырвоная Слабада, азёрах Нарач, Лукомскае, Дрывяты і чырвонае назіраецца ледзяное покрыва, месцамі з'явіліся закраіны, перасоўвацца па лёдзе небяспечна.
На большасці рэк адзначаюцца ваганні узроўняў вады, а ў басейнах Заходняга Буга і Прыпяці адбываецца рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-6 см. На большасці рэк вада знаходзіцца на пойме.
На Прыпяці ў г.Петрыкаў, яе прытоках рэках Пціч у в.Першая Слабодка, Случ у аг.Ленін і Цна ў аг.Дзятлавічы ўзроўні вады перавышаюць небяспечныя высокія адзнакі. Ўзроўні вады блізкія да небяспечных адзнак на Нёмане ў г.Стоўбцы, яго прытоку рацэ Шчара ў г.Слонім, Прыпяці ў в.Чэрнічы, г.Мазыр і яе прытоку рацэ Убарць у в.Краснабярэжжа.
Па дадзеных МНС адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у большасці раёнаў Гомельскай вобласці, асобных раёнах Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях.
У найбліжэйшыя дні на рэках будуць назірацца ваганні ўзроўняў вады з тэндэнцыяй да павышэння. Умовы надвор'я будуць спрыяць раставанню ледзянога покрыва.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў