У мінулыя суткі ўскрылася Прыпяць на ўчастку Чэрнічы – Мозыр. Цалкам ачысціліся ад ледзяных утварэнняў Нёман у аг.Беліца і г.Гродна, а таксама прыток Прыпяці рака Гарынь в.М.Вікаровічы. На Бярэзіне ў г.Беразіно і прытоку Прыпяці рацэ Сцвіга каля в.Кароцічы ўзроўні вады перавысілі адзнакі выхаду вады на пойму. Па стане на 12 сакавіка на большасці рэк басейна Заходняй Дзвіны, на Дняпры, Сожы, большым працягу Бярэзіны, а таксама на асобных участках Нёмана, Віліі, Прыпяці і некаторых іх прытоках назіраецца ледастаў, ледастаў з палонкамі і разводдзямі, адзначаецца вада на лёдзе. Крыгаход назіраецца на Прыпяці на ўчастку Чэрнічы – Мозыр, Бярэзіне каля г.Барысаў, на асобных прытоках Дняпра і Сожа. На вадасховішчах Вілейскае, Чыгірынскае, Салігорскае, Заслаўскае, Чырвоная Слабада, азёрах Нарач, Дрывяты, Чырвонае і Лукомскае назіраецца ледастаў і ледастаў з палонкамі, адзначаецца вада на лёдзе, выходзіць на лёд небяспечна. На рэках адбываецца ў асноўным рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-23 см за суткі, на рэках басейна Заходняй Дзвіны – да 68 см за суткі. Вада знаходзіцца на пойме на Віліі ў аг.Сцешыцы, на прытоку Дняпра канале Іўня-Бонда ў в.Будка, Бярэзіне ў г.Беразіно, яе прытоку рацэ Свіслач у в.Церабуты, прытоках Прыпяці рэках Стыр у в.Лапаціна, Случ у аг.Ленін, Сцвіга ў в.Кароцічы, Убарць у в.Краснабярэжжа і Пціч у в.Першая Слабодка. Узроўні вады блізкі да адзнак выхаду вады на пойму на Сожы ў г.Слаўгарад, прытоку Бярэзіны рацэ Бобр у в.Куты і прытоку Прыпяці рацэ Гарынь у в.М.Вікаравічы. У бліжэйшыя суткі рост узроўняў вады на большасці рэк захаваецца, на прытоку Бярэзіны рацэ Бобр у в.Куты ўзровень вады перавысіць адзнаку выхаду вады на пойму. Раставанне і разбурэнне ледзянога покрыва працягнуцца.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Aфiцыйны iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь
Міждзяржаўны савет па гідраметэаралогіі СНД (МСГ СНД)
Інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы
Камітэт Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя
Інтэрнэт-партал "Моладзь Беларусі"
Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies