Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
12.03.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 12 сакавіка 2024 года

Па стане на 12 сакавіка спад узроўняў вады адбываецца на рэках басейнаў Заходняй Дзвіны, Віліі, Дняпра і Сожа з інтэнсіўнасцю да 35 см за суткі, на рэках басейнаў Нёмана, Бярэзіны і Прыпяці - з сутачнай інтэнсіўнасцю да 10 см. Нязначны (1-4 см за суткі) рост узроўняў вады назіраецца толькі ў ніжнім цячэнні Дняпра і Сожа. На большасці рэк вада знаходзіцца на пойме.
Ўзроўні вады перавышаюць небяспечныя высокія адзнакі на Сожы ў г.Гомель, яго прытоку рацэ Проня ў в.Палятухі, Прыпяці ў в.Чэрнічы, г.Петрыкаў, яе прытоках рэках Пціч у в.Першая Слабодка, Случ у аг.Ленін і на прытоку Нёмана рацэ Шчара ў г.Слонім.
Па дадзеных МНС адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у большасці раёнаў Гомельскай і Магілёўскай абласцей, асобных раёнах Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей.
Ледастаў з палонкамі і закраінамі захоўваецца толькі на Заходняй Дзвіне ў г.п.Сураж. На вадасховішчах Чыгірынскае, Вілейскае, азёрах Нарач, Лукомскае і Дрывяты назіраецца ледастаў з палонкамі і закраінамі, лёд растае на месцы.
У бліжэйшыя дні адмоўная тэмпература паветра ў начныя гадзіны будзе спрыяць спаду узроўняў вады на большасці рэк краіны, у выніку чаго на прытоку Сожа рацэ Проня ў д.Палятухі ўзровень вады апусціцца ніжэй небяспечнай высокай адзнакі.


Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў