У мінулыя суткі працягвалася выкрыццё і ачышчэнне рэк ад ледзяных утварэнняў. Ускрыліся Нёман у аг.Беліца, асобныя яго прытокі і некаторыя прытокі Дняпра.
Па стане на 11 сакавіка на большасці рэк басейна Заходняй Дзвіны, на Дняпры і Сожы, большым працягу Бярэзіны, Прыпяці, некаторых іх прытоках, а таксама на асобных участках Нёмана і Віліі назіраецца ледастаў, ледастаў з палонкамі і разводдзямі, месцамі лёд падняло. На асобных участках рэк басейнаў Дняпра, Бярэзіны, Сожа і Прыпяці адзначаецца крыгаход.
На вадасховішчах Вілейскае, Чыгірынскае, Салігорскае, Заслаўскае, Чырвоная Слабада, азёрах Нарач, Дрывяты, Чырвонае і Лукомскае назіраецца ледастаў і ледастаў з палонкамі, адзначаецца вада на лёдзе, выходзіць на лёд небяспечна.
На рэках адзначаецца ў асноўным рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-13 см за суткі, на рэках басейна Заходняй Дзвіны – да 42 см за суткі. На Віліі ў г.Вілейка і Нёмане ў аг.Беліца, у выніку затораў лёду, назіраецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 22 см і 46 см, адпаведна.
Вада знаходзіцца на пойме на Нёмане ў аг.Беліца, Віліі ў аг.Сцешыцы, на прытоку Дняпра канале Іўня-Бонда ў в.Будка, прытоку Бярэзіны рацэ Свіслач у в.Церабуты, прытоках Прыпяці рэках Стыр у в. Лапаціна, Случ у аг.Ленін, Уборць у в.Краснабярэжжа і Пціч у в.Першая Слабодка. Узроўні вады блізкія да адзнак выхаду вады на пойму на Бярэзіне ў г.Беразіно, Сожы ў г. Слаўгарад, прытоках Прыпяці рэках Гарынь у в.М.Вікаравічы і Сцвіга ў в.Кароцічы.
У бліжэйшыя суткі на рэках працягнецца развіццё вясновых працэсаў, будзе адбывацца рост узроўняў вады і раставанне лёду.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Aфiцыйны iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь
Міждзяржаўны савет па гідраметэаралогіі СНД (МСГ СНД)
Інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы
Камітэт Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя
Інтэрнэт-партал "Моладзь Беларусі"
Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies