Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
11.03.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 11 сакавіка 2024 года

У мінулы перыяд (8-10 сакавіка) на большасці рэк краіны адзначаўся спад узроўняў вады, у выніку чаго на прытоку Прыпяці рацэ Цна ў аг. Дзятлавічы ўзровень вады апусціўся ніжэй небяспечнай высокай адзнакі.
Па стане на 11 сакавіка рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 2-5 см назіраецца на Дняпры на ўчастку Рэчыца – Лоеў, а таксама на Сожы ў г.Гомель і асобных яго прытоках. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на рэках басейнаў Заходняй Дзвіны, Віліі, Нёмана, Бярэзіны і Прыпяці адбываецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю да 34 см за суткі. На большасці рэк вада знаходзіцца на пойме.
Ўзроўні вады перавышаюць небяспечныя высокія адзнакі на Сожы ў г.Гомель, яго прытоку рацэ Проня ў в.Палятухі, Прыпяці ў в.Чэрнічы, г.Петрыкаў, яе прытоках рэках Пціч у в.Першая Слабодка, Случ у аг.Ленін і на прытоку Нёмана рацэ Шчара ў г.Слонім.
Узровень вады блізкі да небяспечнай адзнакі на Прыпяці ў г.Мазыр, да яе дасягнення засталося 16 см, тут адзначаецца спад ўзроўню вады з інтэнсіўнасцю 1 см за суткі.
Па дадзеных МНС адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у большасці раёнаў Гомельскай і Магілёўскай абласцей, асобных раёнах Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей.
Ледастаў з палонкамі і закраінамі па-ранейшаму захоўваецца толькі на Заходняй Дзвіне ў г.п.Сураж. На вадасховішчах Чыгірынскае, Вілейскае, азёрах Нарач, Лукомскае і Дрывяты назіраецца ледастаў з палонкамі і закраінамі, лёд растае на месцы.
У найбліжэйшыя суткі істотных змяненняў ва ўзроўневым рэжыме рэк не чакаецца. Раставанне лёду на вадаёмах працягнецца.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў