У мінулыя суткі ўскрыліся Бярэзіна ў г.Барысаў, прытокі Прыпяці рэкі Гарынь у в.М.Вікаровічы і Сцвіга ў в.Кароцічы. Ачысціліся ад ледзяных утварэнняў Прыпяць у г.Пінск і яе прыток рака Лань у в.Мокрава. Вада выйшла на пойму на прытоку Бярэзіны рацэ Свіслач у в.Церабуты і прытоку Прыпяці рацэ Убарць у в.Краснабярэжжа.
Па стане на 10 сакавіка на рэках басейна Заходняй Дзвіны, Дняпры, Сожы, большым працягу Бярэзіны, Прыпяці, на асобных участках Нёмана, Віліі, а таксама на некаторых іх прытоках назіраецца ледастаў, ледастаў з палонкамі і разводдзямі (таўшчынёй 12-33 см), месцамі лёд падняло, на асобных участках рэк адзначаецца крыгаход.
На вадасховішчах Вілейскае, Чыгірынскае, Салігорскае, Заслаўскае, Чырвоная Слабада, азёрах Нарач, Дрывяты, Чырвонае і Лукомскае назіраецца ледастаў і ледастаў з палонкамі, адзначаецца вада на лёдзе. Таўшчыня лёду складае ад 20 см да 40 см, аднак лёд мяняе сваю структуру, растае на месцы, выходзіць на лёд небяспечна.
На рэках краіны працягваецца рост узроўняў вады вясновай паводкі з інтэнсіўнасцю 1-37 см за суткі.
Вада знаходзіцца на пойме на Нёмане ў аг.Беліца, Віліі ў аг.Сцешыцы, на прытоку Дняпра канале Іўня-Бонда ў в.Будка, прытоку Бярэзіны рацэ Свіслач у в.Церабуты, прытоках Прыпяці рэках Стыр у в.Лапаціна, Случ у аг.Ленін, Уборть у в.Краснабярэжжэ і Пціч у в.Першая Слабодка. Узроўні вады блізкі да адзнак выхаду вады на пойму на Віліі ў г.Вілейка, Бярэзіне ў г.Беразіно, Сожы ў г.Слаўгарад, прытоках Прыпяці рэках Гарынь у в.М.Вікаравічы і Сцвіга ў в.Кароцічы.
У бліжэйшыя дні рост узроўняў вады на рэках захаваецца, на Бярэзіне ў г.Беразіно і прытоку Прыпяці рацэ Гарынь у в. М.Вікаравічы ўзроўні вады перавысяць адзнакі выхаду вады на пойму. Раставанне і разбурэнне ледзяных утварэнняў на рэках і вадаёмах краіны працягнуцца.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Aфiцыйны iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь
Міждзяржаўны савет па гідраметэаралогіі СНД (МСГ СНД)
Інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы
Камітэт Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя
Інтэрнэт-партал "Моладзь Беларусі"
Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies