Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
10.02.2021

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 10 лютага 2021 года

Па стане на 10 лютага на рэках краіны назіраецца ледастаў таўшчынёй ад 8 см да 31 см, месцамі ў ледзяным покрыве адзначаюцца палонкі.
На вадасховішчах Вілейскае, Чыгірынскае, Заслаўскае, Салігорскае, Чырвоная Слабада, азёрах Лукомскае, Дрывяты, Нарач і Чырвонае адзначаецца суцэльнае ледзяное покрыва, таўшчыня лёду павялічылася і складае 21-35 см.
На рэках назіраюцца ваганні узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-13 см за суткі. Узроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму на Дняпры ў г.Лоеў, Бярэзіне у г.Беразіно і г.Светлагорск, Сожы ў г.Слаўгарад, прытоках Прыпяці рэках Случ у в. Ленін і Пціч у в. 1-я Слабодка.
У бліжэйшыя дні істотных змяненняў ва ўзроўні і лядовым рэжымах рэк не чакаецца.


Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў