Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
10.07.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 10 ліпеня 2024 года

Па стане на 10 ліпеня на Нёмане на ўчастку Беліца–Масты, Заходняй Дзвіне на ўчастку Полацк–Верхнядзвінск і яе прытоку рацэ Дзісна назіраецца рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-12 см за суткі. На астатніх рэках краіны адбываецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-9 см. Узроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму на прытоку Нёмана рацэ Рось у в.Студзянец і прытоку Бярэзіны рацэ бабёр у в.Куты.  
На Нёмане ў г.Гродна іБярэзіне ў г.Бабруйск узроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, якія лімітуюць суднаходства. 
Тэмпература вады складае ў рэках ад 16°C да 25°C, у вадаёмах ад 21°C да 24°C.
У бліжэйшую пяцідзёнку на большасці рэк спад узроўняў вады захаваецца, на Дняпры ў г.Магілёў узровень вады апусціцца ніжэй адзнакі, пры якой адзначаюцца цяжкасці ў працы рачнога транспарту. Тэмпература вады павысіцца.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў