Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
10.04.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 10 красавіка 2024 года

Па стане на 10 красавіка рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 8 см назіраецца на Нёмане, Дняпры на ўчастку Орша – Жлобін, Віліі ў в.Міхалішкі, Сожы ў г.Гомель, Заходняй Дзвіне ў г.Верхнядзвінск, а таксама некаторых яе прытоках і асобных прытоках Прыпяці. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Бярэзіне і Прыпяці адбываецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-9 см за суткі і роўны іх ход.
Вада знаходзіцца на пойме на большасці рэк басейнаў Дняпра, Сожа і Прыпяці, а таксама на асобных участках рэк басейнаў Нёмана і Бярэзіны.
На Прыпяці ў г.Петрыкаў ўзровень вады перавышае небяспечную высокую адзнаку на 26 см, тут назіраецца роўны ход ўзроўню вады.
Па дадзеных МНС адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у большасці раёнаў Гомельскай вобласці і ў асобных раёнах Магілёўскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.
Тэмпература вады істотна не змянілася і складае ў рэках ад 7,1°C да 16°C, у вадаёмах ад 8,2°C да 12°C.
У бліжэйшыя дні названыя вышэй узроўневую і тэрмічны рэжымы рэк захаваюцца.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў