Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя"

БЕЛГIДРAМЕТ

Ru Be En
всв
youtube.com telegram viber instagram vk
  • Аб службе
    • Структура Белгідрамета
    • Гісторыя службы
    • Перыядычныя выданні
    • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
    • Закупкі
    • Вакансіі
  • Дзейнасць
    • Гідраметэаралагічная
    • Радыяцыйна-экалагічная
    • Авіяцыйна-метэаралагічная
    • Міжнародная
    • Аграметэаралагічная
  • Паслугі
    • Тарыфы на паслугі
    • Ліцэнзаванне дзейнасці і работ
    • Рэквізіты
    • Формы заявак
  • Прэс-цэнтр
    • Навіны і падзеі
    • Для зваротаў СМІ
  • Дакументы
    • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
    • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
    • Адміністрацыйныя працэдуры
    • Нарматыўныя прававыя акты
    • Сістэма менеджменту якасці
    • Інтэлектуальная ўласнасць
  • Кантакты
    • Кіраўніцтва
    • Аддзел справаводства
    • Дзяжурны сіноптык
    • Дзяжурны інжынер-радыеметрыст
    • Дзяжурны ў Мінпрыроды
    • Тэлефон даверу
    • Схема праезду
  • Звароты
    • Электронныя звароты
    • Графiк прыема
    • Графік правядзення "прамых тэлефонных ліній"
  • youtube facebook telegram
  • Ru Be En
  • Інфармацыя
    • Iнфармацыя аграметэаролага
    • Iнфармацыя гідролага
    • Iнфармацыя кліматолага
    • Радыяцыйна-экалагічная сітуацыя
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя кліматолага
05.09.2022

Кліматычная характарыстыка жніўня 2022 года

Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за жнівень 2022 года склала +20,8°с, што вышэй за кліматычную норму на 2,8°С. Жнівень бягучага года паўтарыў рэкорд апошняга летняга месяца 2010 года, які стаў самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў.
Адхіленне сярэдняй тэмпературы паветра жніўня за перыяд 1991-2022 ад кліматычнай нормы (+18,0°С)

Па ўсёй тэрыторыі краіны адзначалася станоўчая анамалія тэмпературы паветра, якая знаходзілася ў асноўным у межах ад 2,0 да 3,5°С.
У абласным разрэзе найбольшыя значэнні станоўчай анамаліі сярэднямесячнай тэмпературы паветра адзначаны ў Магілёўскай вобласці (3,1ºС), у Брэсцкай вобласці адхіленні былі найменшымі (2,5ºС).
Адхіленне (°С) сярэдняй тэмпературы паветра ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі

Сярэдняя тэмпература паветра за першую дэкаду была блізка да нормы (на 0,1°С вышэй за кліматычную норму) і склала ў сярэднім па краіне +19,5°С. Другая і трэцяя дэкады былі вельмі цёплымі са станоўчай анамаліяй тэмпературы паветра роўнай 3,7 і 4,6°С адпаведна.
Сярэдняя тэмпература паветра і кліматычная норма па дэкадах жніўня 2022 года па тэрыторыі Беларусі

Тэмпература паветра днём на працягу месяца ў асноўным складала +21+32°С. Максімальнага значэння (+34,2°С) тэмпература паветра дасягнула 24 жніўня на станцыі Лельчыцы.
Тэмпература паветра ноччу на працягу месяца знаходзілася ў асноўным у межах +12+20°С. Мінімальная тэмпература паветра адзначана на станцыі Езярышча 8 жніўня і склала +6,2°С.
З 12 па 30 жніўня на тэрыторыі краіны была адзначана інтэнсіўная хваля цяпла: на працягу 14-18 дзён сярэднясутачныя тэмпературы паветра перавышалі значэнне 90-працэнтнай тэмпературы. У гэты час на працягу 3-15 дзен максімальная тэмпература паветра днём склала +30°С і вышэй, але, нягледзячы на працяглы перыяд з вельмі гарачым надвор'ем, гістарычныя максімумы тэмпературы паветра не былі перавышаны. У асобныя суткі на многіх станцыях былі зарэгістраваны трапічныя ночы (мінімальная тэмпература паветра за ноч складала +20°С і больш).
За месяц у сярэднім па рэспубліцы выпала 23,3 мм ападкаў, што склала 37% за кліматычную норму. Па ўсёй тэрыторыі краіны, за выключэннем асобных пунктаў назірання, адзначаўся значны дэфіцыт ападкаў: выпала ад 7 да 65% нормы. Толькі па крайнім паўднёвым захадзе выпала больш нормы ападкаў за месяц. Жнівень 2022 года стаў 4 самым засушлівым апошнім летнім месяцам, пачынаючы з 1945 года. У Валожыне быў адзначаны гістарычны мінімум ападкаў за апошнія больш чым 70 гадоў: у сярэднім за месяц выпала 5,1 мм або 7% нормы. Папярэдні мінімум на дадзенай станцыі быў адзначаны ў 1973 годзе.
Адхіленне ( % ) месячнай сумы ападкаў за жнівень ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі

Па абласцях больш за ўсё ападкаў адзначана на тэрыторыі Віцебскай вобласці – у сярэднім 31,8 мм або 45% нормы. Менш за ўсё - на тэрыторыі Гродзенскай вобласці – 18,0 мм або 28% нормы. 
Колькасць ападкаў за жнівень 2022 года і кліматычная норма па абласцях і па тэрыторыі Беларусі

На працягу месяца ўмовы ўвільгатнення былі неаднародныя: на працягу першай дэкады ў сярэднім па Беларусі выпала 80% нормы, другая і трэцяя дэкады былі засушлівымі (выпала 21 і 9% нормы адпаведна). У другой і трэцяй дэкадах па большай частцы тэрыторыі краіны былі адзначаны працяглыя бездождные перыяды (перыяды працягласцю не менш за 10 дзён падрад з сутачнымі сумамі ападкаў менш за 1 мм).
Колькасць ападкаў і кліматычная норма па дэкадах жніўня 2022 года па тэрыторыі Беларусі

Ападкі выпадалі ў выглядзе дажджоў. Паўсюдна назіраліся навальніцы, у начныя і ранішнія гадзіны – туманы. 13 жніўня на станцыі Ганцавічы быў адзначаны град дыяметрам 6 мм. На працягу месяца па тэрыторыі краіны адзначалася ўзмацненне хуткасці ветру парывамі да 15 м/с і больш. Максімальная хуткасць ветру за месяц зарэгістравана на станцыі Івацэвічы 13 жніўня (20 м/с).
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты

POGODA.BY RAD.ORG.BY NSMOS.BY 2025 экофорум 80 лет пабеды

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы

000485_2059f4577479b892d634e00c8e272f6f_work.jpg Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 000485_c00affee24997e03b1b615ffd4e3bc27_work.jpg Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь 000485_e94c38d286db140d595e3a1c481b5d7e_work.jpg Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Падрабязней
Прыняць
Адхіліць

Аб Белгідрамеце

  • Структура Белгідрамета
  • Гісторыя службы
  • Перыядычныя выданні
  • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
  • Закупкі
  • Вакансіі

Дзейнасць

  • Аграметэаралагічная
  • Гідраметэаралагічная
  • Радыяцыйна-экалагічная
  • Авіяцыйна-метэаралагічная
  • Навуковая
  • Міжнароднае супрацоўніцтва

Дакументы

  • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
  • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
  • Адміністрацыйныя працэдуры
  • Нарматыўныя прававыя акты
  • Сістэма менеджменту якасці
  • Інтэлектуальная ўласнасць

Прэс-цэнтр

  • Навіны і падзеі
  • Для зваротаў СМІ

Кантакты

  • Адрас: 220114, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 110
  • Прыёмная: +375 17 373-22-31
  • E-mail: kanc@hmc.by
  • Канцылярыя: +375 17 357-95-43
  • Рэжым працы:
  • Панядзелак-пятніца:
    9.00-18.00
  • Выхадныя дні: субота, нядзеля
  • x ok facebook
© Белгiдрaмет, 2016-2024